На фігуранта «паляўнічай справы» павесілі чарговую крыміналку
21.10.2009 16:21
—
ЧП
|
У дачыненні былога кіраўніка АБЭЗ Мазырскага РАУСа Дзмітрыя Баранава заведзеная яшчэ адна крымінальная справа паводле ч.3 арт.424 «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў». Баранаў падазраецца ў фабрыкацыі крымінальнай справы і інсцэніроўцы атрымання хабару. У 2006 годзе дырэктару мозырскай навучальнай установы быў падкінуты хабар у памеры 1 тысяча даляраў, калі ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Следчыя мяркуюць, што Баранаў сфальсіфікаваў матэрыялы і завёў крымінальную справу паводле артыкула 430 КК «Атрыманне хабару». Мужчыну асудзілі ў 2007 годзе, але зараз ён ужо знаходзіцца волі. Маці былога міліцыянта Галіна Баранава мяркуе, што гэты чалавек — выкладчык Мазырскага педуніверсітэта, справу якога яе сын вёў некалькі гадоў таму. Сама жанчына зараз судзіцца з кіраўніком Гомельскага КДБ, які падаў на яе пазоў аб абароне гонару за яе выказванні ў СМІ. Нагадаем, што Дзмітрый Баранаў разам з трыма калегамі праходзіць па так званай «паляўнічай справе». 12 кастрычніка распачаліся слуханні ў Вярхоўным судзе. Іх абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баранаў падазраецца ў фабрыкацыі крымінальнай справы і інсцэніроўцы атрымання хабару.
|
|