Аўтазапчасткi бяспечныя?
12.11.2009
—
ЧП
|
Не вельмi ў гэтым упэўненыя супрацоўнiкi камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi, якiя правялi праверку дзейнасцi 23 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што гандлююць аўтазапчасткамi на рынках, паведамiлi ў прэс-службе ўстановы. Выяўлена мноства парушэнняў закона. Напрыклад, у 18 прадпрымальнiкаў адсутнiчала iнфармацыя аб таварах i вытворцах на дзяржаўных мовах (150 найменняў тавараў на суму 12,6 мiльёна рублёў), у 17 тавары прадавалiся без дакументаў, якiя пацвярджаюць бяспечнасць i якасць (63 найменнi на суму 2,8 мiльёна рублёў). Сем прадпрымальнiкаў выкарыстоўвалi неправамерныя сродкi вымярэнняў, адзiн парушыў падатковае заканадаўства. Па вынiках праверкi 23 iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i тры адказныя асобы прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на агульную суму больш чым 11 мiльёнаў рублёў. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вельмi ў гэтым упэўненыя супрацоўнiкi камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi, якiя правялi праверку дзейнасцi 23 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, што гандлююць аўтазапчасткамi на рынках, паведамiлi ў прэс-службе ўстановы. |
|