У Смаленску затрымалі грамадзянку Беларусі з кілаграмам гераіну
12.11.2009 16:08
—
ЧП
|
Супрацоўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі сумесна з наркапаліцэйскімі затрымалі 11 лістапада ў Смаленскай вобласці грамадзянку Беларусі, якая спрабавала ўвезці на тэрыторыю Расіі кілаграмам гераіну. Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ. Жанчына была затрымана ў аддзяленні мытнага афармлення ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка Красненскага раёна Смаленскай вобласці. Пры аглядзе яе аўтамабіля супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі пакет з парашком бэжавага колеру. Экспертыза вызначыла, што ў ім знаходзіцца кілаграм гераіну. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Пагранічнай службы ФСБ Расіі сумесна з наркапаліцэйскімі затрымалі 11 лістапада ў Смаленскай вобласці грамадзянку Беларусі, якая спрабавала ўвезці...
|
|