ДАІ спыніла рэчыцкіх падлеткаў‑згоншчыкаў толькі пасля прымянення зброі. 21.by

ДАІ спыніла рэчыцкіх падлеткаў‑згоншчыкаў толькі пасля прымянення зброі

27.11.2009 15:40 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведаміў начальнік батальёна ДПС ДАІ Аляксандр Мельнікаў, 26 лістапада ў 4.30 супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць у Гомелі аўтамабіль «Форд‑Эскорт», але кіроўца не рэагаваў.

Экіпаж ДАІ пачаў пераслед. Вадзіцель «Форда» ствараў пагрозу ўдзельнікам дарожнага руху, а таксама спрабаваў скінуць з трасы аўтамабіль ДАІ.

Аўтамабілі выехалі за рысу горада. Было вырашана прымяніць зброю. Але нават на папераджальныя стрэлы ў паветра згоншчыкі не рэагавалі. «Форд» рухаўся з хуткасцю 130 км/г. Пасля шасці стрэлаў па колах аўтамабіль з’ехаў у кювет, згоншчыкі кінуліся наўцёкі, але супрацоўнікі ДПС іх затрымалі. Усе ўдзельнікі ўгону — вадзіцель і трое пасажыраў — непаўналетнія жыхары Рэчыцы і Рэчыцкага раёна 15 і 16 гадоў.

Яны перададзены для разбору ў Рэчыцкі РАУС.

Падчас следства ўстаноўлена, што 25 лістапада каля 22.00 у Рэчыцы гэты аўтамабіль быў украдзены. Яго гаспадар — 55‑гадовы жыхар Рэчыцы, раніцай 26 лістапада ён падаў заяву ў міліцыю.

У дачыненні да падлеткаў распачата крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведаміў начальнік батальёна ДПС ДАІ Аляксандр Мельнікаў, 26 лістапада ў 4.30 супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць у Гомелі аўтамабіль «Форд‑Эскорт», але...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика