Нелегальны канал увозу дарагіх аўтамабіляў выявілі пінскія мытнікі. 21.by

Нелегальны канал увозу дарагіх аўтамабіляў выявілі пінскія мытнікі

28.11.2009 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры адмiнiстрацыйныя працэсы па факце незаконнага ўвозу дарагiх аўтамабiляў BMW Х5 2008 года выпуску завяршылi нядаўна аператыўнiкi Пiнскай мытнi.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнiкамi мытнi пры шчыльным узаемадзеяннi з калегамi з органаў унутраных спраў i з пасольствамi ФРГ i Вялiкабрытанii, высветлiлася, што гэтыя аўтамабiлi знаходзяцца ў вышуку i ўнесены ў базу звестак Інтэрпала як скрадзеныя. У момант вывазу з Еўропы заяў аб крадзяжы не было, аўтамабiлi яшчэ знаходзiлiся на рэгiстрацыйным улiку ў Iталii. Далейшая праверка i экспертыза паказалi, што прадстаўленыя для мытных мэтаў дакументы падробленыя. Акрамя таго, на адным BMW быў зменены iдэнтыфiкацыйны нумар. Машыны адабраныя, справы накiраваныя ў суд. Па адным з аўтамабiляў суд ужо вынес рашэнне аб канфiскацыi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры адмiнiстрацыйныя працэсы па факце незаконнага ўвозу дарагiх аўтамабiляў BMW Х5 2008 года выпуску завяршылi нядаўна аператыўнiкi Пiнскай мытнi. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнiкамi мытнi пры шчыльным узаемадзеяннi з калегамi з органаў унутраных спраў i з пасольствамi ФРГ i Вялiкабрытанii, высветлiлася, што гэтыя аўтамабiлi знаходзяцца ў вышуку i ўнесены ў базу звестак Інтэрпала як скрадзеныя. У момант вывазу з Еўропы заяў аб крадзяжы не было, аўтамабiлi яшчэ знаходзiлiся на рэгiстрацыйным улiку ў Iталii. Далейшая праверка i экспертыза паказалi, што прадстаўленыя для мытных мэтаў дакументы падробленыя. Акрамя таго, на адным BMW быў зменены iдэнтыфiкацыйны нумар. Машыны адабраныя, справы накiраваныя ў суд. Па адным з аўтамабiляў суд ужо вынес рашэнне аб канфiскацыi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика