У Гродне ў ДТЗ загінуў інспектар ДПС. 21.by

У Гродне ў ДТЗ загінуў інспектар ДПС

08.12.2009 13:27 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 снежня ў Гродне падчас нясення службы ў ДТЗ на вуліцы Дзяржынскага загінуў інспектар батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Як паведамілі ў прэс‑групе УДАІ, трагедыя адбылася прыкладна ў 23.20. Акалічнасці дарожна‑транспартнага здарэння высвятляюцца. Крымінальная справа пакуль не распачыналася.

Службовы «Опель», у якім знаходзіўся 29‑гадовы інспектар, пераляцеў праз бардзюр, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся.

Ноччу быў адшуканы кіроўца «Сітраена», які, як мяркуецца, стварыў аварыйную сітуацыю. Цяпер яго дапытваюць дазнавальнікі.

У органах унутраных спраў загінулы служыў з 2002 года, у ДАІ — з 2004 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 снежня ў Гродне падчас нясення службы ў ДТЗ на вуліцы Дзяржынскага загінуў інспектар батальёна дарожна‑патрульнай службы ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика