У зiмовую казку — на навагоднiм экспрэсе
22.12.2009 10:22
—
ЧП
|
З 25 снежня па 10 студзеня па Дзiцячай чыгунцы ў сталiцы будзе курсiраваць фiрмовы цягнiк «Навагоднi экспрэс». Бацькам з дзецьмi прапануецца iнтэрактыўнае тэатралiзаванае падарожжа ў навагоднiм утульным «вагончыку» па заснежаным лесе, дыскатэка ў Бабы Ягi, сустрэчы з казачнымi героямi i, безумоўна, з Дзедам Марозам i Снягуркай. Прычым сцэнарый мерапрыемства пабудаваны такiм чынам, запэўнiваюць арганiзатары, што кожны пасажыр цягнiка лiтаральна з першых хвiлiн падарожжа стане не пасiўным назiральнiкам, а самым што нi ёсць актыўным удзельнiкам тэатралiзаванай дзеi… Працягласць «падарожжа ў зiмовую казку» — 1 гадзiна 10 хвiлiн. Кошт бiлета — 10 тысяч рублёў (у тым лiку i для дзяцей). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 снежня па 10 студзеня па Дзiцячай чыгунцы ў сталiцы будзе курсiраваць фiрмовы цягнiк «Навагоднi экспрэс».
|
|