Жанчына замерзла ў полі. 21.by

Жанчына замерзла ў полі

29.12.2009 10:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У полі паміж вёскамі Абадоўцы і Дварэц (Вілейскі раён Мінскай вобласці) 24 снежня знойдзена цела 50‑гадовай жанчыны. Папярэдняя прычына смерці — пераахаладжэнне.

На месца здарэння выязджала старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна Таццяна Кажура. Яна расказала ў інтэрв’ю «РГ»: на памерлай была толькі верхняя вопратка, астатняя ляжала побач. Можна меркаваць, што перад смерцю жанчына распраналася.

«Гэта тыповы выпадак, — кажа Таццяна Кажура, — калі чалавек пачынае замярзаць, яму становіцца горача, ён распранаецца, кладзецца, засынае і больш не прачынаецца, наступае смерць ад пераахаладжэння».

Па словах старшага памочніка пракурора, жанчына ў нядзелю, 20 снежня, выйшла з Абадоўцаў, дзе жыла з мужам і 30‑гадовым сынам, да сваякоў у Дварэц. Пайшла не па дарозе, а праз поле. Да Дварца не дайшла.

Муж з сынам у нядзелю не шукалі гаспадыню. Думалі, што яна засталася начаваць у сваякоў.

Тым больш, што такое здаралася. З дому яна сыходзіла не першы раз. Да таго ж, па іх словах, любіла выпіць.

Шукаць пачалі ў панядзелак, калі з Дварца пазванілі сваякі і сказалі, што госця да іх не дайшла. 24 снежня ў полі сваю памерлую маці знайшоў сын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У полі паміж вёскамі Абадоўцы і Дварэц (Вілейскі раён Мінскай вобласці) 24 снежня знойдзена цела 50‑гадовай жанчыны. Папярэдняя прычына смерці —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика