Пад Горадняй ліквідавана найбуйнейшая падпольная вытворчасць самагону. 21.by

Пад Горадняй ліквідавана найбуйнейшая падпольная вытворчасць самагону

06.01.2010 11:48 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самая буйная за апошнія гады падпольная вытворчасць самагону ліквідавана супрацоўнікамі Гарадзенскага РАУС у вёсцы Рыбніца.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гарадзенскага аблвыканкама, міні‑завод размяшчаўся ў гаспадарчай пабудове побач з домам 52‑гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. Нягледзячы на санкцыю пракурора, жанчына адмовілася добраахвотна адчыніць дзверы, пасля чаго супрацоўнікі міліцыі былі вымушаны ўзламаць замок.

За дзвярыма стаяў незвычайны апарат, які працаваў на поўную магутнасць. Яго канструкцыя была настолькі складанай, што для ліквідацыі міні‑завода былі выкліканы спецыялісты газавай службы.

Пазней стала вядома, што пры ўзнікненні непаладак падчас вырабу самагону ўся вёска магла ўзляцець — у памяшканні знаходзілася прыблізна 20 балонаў з газам, якія захоўваліся без выканання правілаў бяспекі.

Канфіскавана 120 літраў самагону, знішчана больш як 5 тон брагі, вялікая колькасць парожняй тары, прызначанай для разліву напою.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самая буйная за апошнія гады падпольная вытворчасць самагону ліквідавана супрацоўнікамі Гарадзенскага РАУС у вёсцы Рыбніца.Як паведамілі ў аддзяленні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика