Трое хлопчыкаў выцягнулі з пажару 47‑гадовага суседа
25.01.2010 18:23
—
ЧП
|
Увечары 24 студзеня ў вёсцы Старадубавая Гродзенскага раёна загарэўся жылы драўляны дом. Жыццё ягонага гаспадара да прыезду пажарнікаў і хуткай дапамогі выратавалі трое хлопчыкаў. Гуляючы на вуліцы, 8‑гадовы Дзяніс заўважыў дым з суседняга дома. Пакуль бацька малога тэлефанаваў у службу выратавання, яго старэйшыя браты пабеглі да палаючага будынка. Паводле Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС , 12‑гадовы Уладзь імгненна праскочыў праз кухню ў пакой, дзе і знайшоў гаспадара дома. Разам са старэйшым на два гады братам Яўгенам ён выцягнуў непрытомнага мужчыну на вуліцу. Цяпер выратавальнікі з абласнога ўпраўлення МНС думаюць пра тое, як узнагародзіць сваіх юных «калег» за мужны ўчынак. Меркаваная прычына пажару — выпадзенне вуглёў з печы на рыззё. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 24 студзеня ў вёсцы Старадубавая Гродзенскага раёна загарэўся жылы драўляны дом.Жыццё ягонага гаспадара да прыезду пажарнікаў і хуткай дапамогі...
|
|