Погоня за пьяным водителем по улицам Пружан закончилась аварией
03.02.2010 10:51
—
ЧП
|
На вуліцы Янкі Купалы супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі паспрабаваў спыніць аўтамабіль, якім кіраваў малады гараджанін. Вадзіцель праігнараваў законныя патрабаванні дзяржаўтаінспектара і стаў уцякаць. Была арганізавана пагоня, якая працягвалася па гарадскіх вуліцах, а потым перайшла на шашу. Уцякач здолеў праехаць Белавусаўшчыну, і толькі каля Дабучына яго ўдалося спыніць. Супрацоўнік ДАІ перакрыў дарогу аўтамабілем, у які і ўрэзаўся парушальнік. У выніку дарожна-транспартнага здарэння машына гараджаніна перакулілася. Сам вадзіцель практычна не пацярпеў. Ад медасведчання затрыманы адмовіўся, што стала падставай для прызнання яго нецвярозым. Да слова, летась парушальнік прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане. Зараз жа на яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, якія ў суме прадугледжваюць штраф да 115 базавых велічынь, або больш чатырох мільёнаў рублёў, ці арышт на месяц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнік ДАІ перакрыў дарогу аўтамабілем, у які і ўрэзаўся парушальнік |
|