Пад цяжарам снегу абрынуўся дах шматкватэрнага дома ў Пінскім раёне. 21.by

Пад цяжарам снегу абрынуўся дах шматкватэрнага дома ў Пінскім раёне

03.02.2010 10:21 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося гэта ў пасёлку Гарадзішча.

У 8‑кватэрным двухпавярховым доме 1957 года пабудовы на першым паверсе пражывалі 4 сям’і (11 чалавек). Другі паверх не эксплуатаваўся, а жыхароў яшчэ раней перасялілі ў іншыя дамы.

Пад цяжарам снегу адбылося частковае абрушэнне даху на плошчы 150 кв.м. Жыхары адселеныя да сваякоў, і сёння адбудзецца пасяджэнне камісіі па надзвычайных здарэннях Пінскага райвыканкама наконт пытання прадастаўлення жылля і магчымасці далейшай эксплуатацыі жылога дома.

Акрамя таго, за мінулыя суткі дах абрынуўся ў прыватнай хаце 1969 года пабудовы ў Маладзечне.

Плошча абрушэння склала 30 кв.м. Пацярпелых няма, жыхары хаты (2 чалавекі) часова размешчаны ў суседзяў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта ў пасёлку Гарадзішча.У 8‑кватэрным двухпавярховым доме 1957 года пабудовы на першым паверсе пражывалі 4 сям’і (11 чалавек). Другі паверх не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика