Пацярпелi з-за даверлiвасцi...
04.02.2010
—
ЧП
|
У Мiнску ў адным выпадку старая стала ахвярай махляркi, а вось вясковец "згубiў" грошы ў вынiку кахання без узаемнасцi. 73-гадовая старая, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, якая жыве на вулiцы Розы Люксембург, пусцiла да сябе невядомую жанчыну: тая, каб патрапiць у кватэру да пенсiянеркi, назвалася сацыяльным работнiкам. Як выявiлася пазней, прайдзiсветка нiякага дачынення да сацыяльнай службы не мела, затое добра ведала, дзе шукаць чужыя грошы. Каля гадзiны спатрэбiлася крымiнальнiцы, каб выкрасцi прыхаваныя старой рублi: калi госця сышла, гаспадыня схамянулася i ўбачыла, што з кватэры знiклi 1 мiльён 200 тысяч рублёў. Нечаканыя "траты" таксама панёс 31-гадовы жыхар Мiнскага раёна, якому "пашчасцiла" на чыгуначным вакзале сустрэць знаёмую. Мужчына прапанаваў апошняй пасядзець i выпiць, разлiчваючы на больш прыемны ў наступным працяг "банкету". Толькi не заўважыў небарака, як заблiшчэлi вочы ў жанчыны, калi тая ўбачыла пачак грошай у кавалера, якi разлiчваўся за спiртное. Пасядзець яны вырашылi на гарышчы найблiжэйшага дома. А пакуль ехалi ў лiфце ўверх, жанчына пяшчотна прыцiскалася да спадарожнiка, абдымала таго. Ды так старанна, што той млеў i нiчога не заўважаў: мабыць, сэрца грэла думка, што робiць яна гэта ад вялiкага кахання. Толькi дзе там! Калi дабралiся да гарышча, жанчына раптоўна паведамiла, што забыла набыць посуд для вiна i накiравалася быццам бы ў краму. Мужчына ж выявiў пасля яе сыходу, што з кiшэнi курткi знiклi 600 тысяч рублёў. Выбег на вулiцу, але жанчыны i след прастыў. Мiж iншым, супрацоўнiкi мiлiцыi адшукалi зладзюжку на тым жа вакзале. Толькi да гэтага часу яна паспела амаль усе грошы патрацiць... Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў адным выпадку старая стала ахвярай махляркi, а вось вясковец "згубiў" грошы ў вынiку кахання без узаемнасцi. 73-гадовая старая, паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, якая жыве на вулiцы Розы Люксембург, пусцiла да сябе невядомую жанчыну: тая, каб патрапiць у кватэру да пенсiянеркi, назвалася сацыяльным работнiкам
|
|