За смяротны парашок — узмоцнены рэжым
09.02.2010
—
ЧП
|
12 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму атрымаў грамадзянiн Лiтвы Барысас Заблоцкiс 1969 года нараджэння. Касацыйная скарга пакiнутая без задавальнення. Суд Іўеўскага раёна прызнаў вiнаватым лiтоўца ў арганiзацыi перамяшчэння праз мытную мяжу Беларусi асаблiва небяспечнага псiхатропнага рэчыва, а таксама незаконным набыццi, захаваннi i перавозцы метамфетамiну ў буйным памеры. Паводле ацэнкi экспертаў, мiнiмальны кошт канфiскаванай партыi метамфетамiну на чорным рынку складае каля 60 тысяч долараў у выпадку аптовага продажу i звыш 240 тысяч долараў пры рэалiзацыi фасаваных дозаў для разавага ўжывання. Скрутак з псiхатропным рэчывам захоўваўся ў тайнiку ляснога масiву на тэрыторыi Iўеўскага раёна. Якраз у той момант, калi зламыснiк забiраў наркотык з тайнiка, ён i быў затрыманы аператыўнай групай упраўлення КДБ па г. Мiнску i Мiнскай вобласцi i байцамi "Альфы". Дарэчы, метамфетамiн — моцнадзейны сродак, якi ўзбуджае цэнтральную нервовую сiстэму, павышае артэрыяльны цiск, тэмпературу цела i тэмп дыхання. Пастаяннае ўжыванне наркатычнага рэчыва прыводзiць да псiхозу, падобнага на шызафрэнiю, да слыхавых i зрокавых галюцынацый. У хранiчных спажыўцоў высокiх дозаў метамфетамiну назiраюцца разлютаваныя i сумбурныя паводзiны. Па сваiм прамым уздзеяннi на здароўе — адзiн з самых небяспечных прэпаратаў. Нават непрацяглае ўжыванне апошняга можа прывесцi да лятальнага вынiку. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму атрымаў грамадзянiн Лiтвы Барысас Заблоцкiс 1969 года нараджэння. Касацыйная скарга пакiнутая без задавальнення.
|
|