У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў агароджу батанічнага сада. 21.by

У Мінску аўтамабіль урэзаўся ў агароджу батанічнага сада

18.02.2010 11:33 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадмічная аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу батанічнага сада.

Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ адбылося 17 лютага ў 2.00. Кіроўца‑мужчына 1987 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем »Хонда», рухаўся па вуліцы Платонава з боку вуліцы Петруся Броўкі і на скрыжаванні Платонава і Акадэмічнай не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. У выніку аварыі кіроўца атрымаў траўмы, у тым ліку пераломы канечнасцей, страсенне мазгоў, траўматычны шок. Ён дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Дзяржаўтаінспекцыя адзначае, што ў 2009 годзе ў Мінску з прычыны перавышэння хуткасці ў ДТЗ загінула 27 чалавек і 242 — атрымалі раненні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску на скрыжаванні вуліц Платонава і Акадмічная аўтамабіль урэзаўся ў бетонную агароджу батанічнага сада. Як паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, ДТЗ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика