Дахi рушацца пад снегам
19.02.2010
—
ЧП
|
Напрыканцы работы харчовага рынку "Юбiлейны" ў Светлагорску на адным з гандлёвых радоў абрынуўся навес памерам 3х80 метраў. Тканiна з ПВХ, нацягнутая на металiчныя канструкцыi, не вытрымала снегу, якi сабраўся на пакрыццi. Пакупнiкоў у гэты момант было вельмi мала, нiхто не пацярпеў. Не панеслi матэрыяльныя страты i ўладальнiкi тавару. А вось страты прадпрыемства КЖУП "Светач", якому належыць рынак, цяпер падлiчваюцца. Праз паўтары гадзiны наступствы аварыi былi лiквiдаваныя. Светлагорскi райвыканкам прыняў тэрмiновае рашэнне аб кантролi за своечасовай ачысткай дахаў. Ірына АСТАШКЕВIЧ. Жыццё каштуе... Br50 тыс.?Мiнулай восенню ў в. Навасёлкi Ляхавiцкага раёна нехта забiў 78-гадовую пенсiянерку. Труп гаспадынi знайшлi ў яе хаце. I вось следства закончылася. Устаноўлена, што пенсiянерку забiла 29-гадовая жыхарка суседняй вёскi, якая ўжо пабывала ў калонii за крадзеж. Забойца пайшла на злачынства, каб завалодаць маёмасцю пенсiянеркi. Але здабытак быў невялiкi — пацягнуў на 50 тыс. рублёў. Злачынцу чакае суд. Сымон Свiстуновiч. Абясшкоджаная... лiсаДзiкi звер завалокся ў вёску Балотчыцы Слуцкага раёна i пачаў кiдацца на людзей. Здарылася гэта ў сераду: пра лiсу, у якой назiралiся прыкметы шаленства, у мясцовы РАУС паведамiў старшыня Белiцкага сельскага Савета. Каб спынiць рыжую разбойнiцу, участковы iнспектар выкарыстаў табельную зброю. Iгар ГРЫШЫН. Знiшчаны небяспечны музейны экспанатНiхто дакладна не ведае, колькi гадоў у клубе-музеi баявой i працоўнай славы гарадскога пасёлка Пакалюбiчы Гомельскага раёна ў якасцi экспаната праляжала 50-мiлiметровая мiнамётная мiна з запальнiкам. Выбухованебяспечны экспанат быў знойдзены супрацоўнiкамi ўпраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi ў ходзе мерапрыемстваў, накiраваных на выяўленне фактаў захоўвання ў музеях баявой Славы рэгiёна зброi, якая знаходзiцца ў баявым стане. Выбухованебяспечныя прадметы знiшчаны сапёрна-пiратэхнiчнай групай спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС Беларусi. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Гатаваў спiртовы "самапал"Супрацоўнiкi АБЭЗ Баранавiцкага ГАУС затрымалi беспрацоўнага, якi на аўтамашыне перавозiў 160 лiтраў спiрту. А калi зазiрнулi ў яго гараж, то знайшлi там яшчэ 220 лiтраў спiрту, гарэлку, вiно, больш за 5 тысяч гарэлачных этыкетак, металiчныя накрыўкi... Справа перададзена ў суд. Сымон Свiстуновiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы работы харчовага рынку "Юбiлейны" ў Светлагорску на адным з гандлёвых радоў абрынуўся навес памерам 3х80 метраў. Тканiна з ПВХ, нацягнутая на металiчныя канструкцыi, не вытрымала снегу, якi сабраўся на пакрыццi. Пакупнiкоў у гэты момант было вельмi мала, нiхто не пацярпеў. |
|