У Крычаўскім раёне скралі 18‑метровую воданапорную вежу
22.02.2010 12:45
—
ЧП
|
Вежа абслугоўвала СПК «Маляцічы». «Гэта стандартная вежа, такія звычайна стаяць па палях. Каштуе яна 24 мільёны рублёў», - расказаў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў пры УУС Магілёўскага аблвыканкама Раман Посахаў. Вежу вышынёй з чатырохпавярховы дом жыхар Крычава з трыма саўдзельнікамі спрабаваў незаўважна скрасці 21 лютага. Але тое, што вежа знікла, заўважылі супрацоўнікі СПК, а міліцыя знайшла злачынцаў у гэты ж дзень. Металічную вежу распілавалі на кавалкі газазваркай і збіраліся пераправіць у Расію, каб прадаць на металалом. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вежа абслугоўвала СПК «Маляцічы».«Гэта стандартная вежа, такія звычайна стаяць па палях. Каштуе яна 24 мільёны рублёў», - расказаў супрацоўнік аддзялення... |
|