І нiдзе не злiплася. 21.by

І нiдзе не злiплася

23.02.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непрацуючы, раней судзiмы 33-гадовы жыхар Гомеля з прылаўка на цэнтральным рынку горада адкрыта выкраў пакунак жавальнай гумкi — 30 штук. Вiдаць, здабычу ён усё ж паспеў ператравiць, бо, калi грамадзянiна затрымалi за iншае злачынства, выкрадзенае на рынку канфiскавана не было. А вось невядомага, якi выкраў з закрытага ралета на рынку ў Жлобiне мужчынскiя сарочкi ў асартыменце, мiлiцыя пакуль шукае. Мiж тым, тэрыторыя рынку знаходзiцца пад аховай вартаўнiка, як i будоўля дома ў Мазыры. Там за ноч нечакана знiклi 129 радыятараў ацяплення i 154 тэрмарэгулюючых вентыляў на агульную суму больш за 4 мiльёны рублёў.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

Знiклы муж спатрэбiўся праз... 19 гадоў

Мужчына яшчэ ў 1991 годзе пайшоў з дому i не вярнуўся, а жонка звярнулася ў мiлiцыю з заявай толькi цяпер.

"Чаму толькi цяпер?" — запыталiся ў жанчыны ў мiлiцыi. вымусiлi мiнчанку на гэта жыццёвыя абставiны. Як выявiлася, дом, у якiм прапiсаны знiклы, будзе зносiцца, а для гэтага неабходная згода ўсiх прапiсаных грамадзян. Вось выканкам i абавязаў гаспадыню дома знайсцi свайго, па ўсiм бачна, даўно забытага мужчыну.

Iгар ГРЫШЫН.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрацуючы, раней судзiмы 33-гадовы жыхар Гомеля з прылаўка на цэнтральным рынку горада адкрыта выкраў пакунак жавальнай гумкi — 30 штук. Вiдаць, здабычу ён усё ж паспеў ператравiць, бо, калi грамадзянiна затрымалi за iншае злачынства, выкрадзенае на рынку канфiскавана не было.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика