Захараў: «Юнацтва» будзе гуляць у КХЛ. 21.by

Захараў: «Юнацтва» будзе гуляць у КХЛ

24.02.2010 11:26 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінская каманда «Юнацтва» будзе гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе.

Пра гэта заявіў журналістам галоўны трэнер «Юнацтва» і зборнай Беларусі Міхаіл Захараў пасля паразы зборнай Беларусі ад каманды Швейцарыі (2:3 па булітах) на Алімпіядзе ў Ванкуверы.

«Мінская каманда «Юнацтва» у нас пойдзе ў КХЛ. Учора мы доўга размаўлялі з прэзідэнтам лігі Аляксандрам Мядзведзевым. Ён сказаў, што для нашай каманды шлях у КХЛ будзе заўсёды адкрыты, ледзь толькі мы выявілі жаданне. Мядзведзеву імпануе, што ў «Юнацтва» выбудаваная клубная сістэма, якая ўключае школу, трэніровачную базу. Не сёння, дык заўтра, мы будзем у КХЛ. Нашай краіне патрэбная другая каманда ў гэтай лізе», — сказаў Міхаіл Захараў.

Трэнер таксама нагадаў, што «Юнацтва» магло б удзельнічаць у КХЛ ўжо ў першым чэмпіянаце, калі перад сезонам‑2008/09 з турніру з прычыны фінансавых праблем зняўся екацярынбургскі «Аўтамабіліст». Паводле словаў Захарава, ідэя ўступлення «Юнацтва» ў КХЛ ўжо была ўхвалена на ўсіх узроўнях, але шлагбаум перад клубам апусціў тагачасны старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў.

Другі год запар Беларусь у КХЛ прадстаўляе мінскае «Дынама». Сёлета каманда страціла нават тэарэтычныя шанцы трапіць у плей‑оф (восем наймацнейшых у Заходняй канферэнцыі) за пяць тураў да фінішу. Цяпер «Дынама» займае 11‑ты радок з 12 камандаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская каманда «Юнацтва» будзе гуляць у Кантынентальнай хакейнай лізе.Пра гэта заявіў журналістам галоўны трэнер «Юнацтва» і зборнай Беларусі Міхаіл Захараў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика