У Рэчыцкім раёне 8 сакавіка на пажары загінула жанчына
09.03.2010 10:59
—
ЧП
|
48‑гадовая жыхарка вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці 8 сакавіка загінула падчас пажару ў сваім доме. Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне аб пажары паступіла ад мясцовых жыхароў прыблізна ў 17.30. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў узгаранне было патушана вяскоўцамі. На ложку ў адным з пакояў яны знайшлі труп гаспадыні. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару стала неасцярожнасць жанчыны пры курэнні. Не выключаецца і крымінальны варыянт: труп сялянкі быў моцна абгарэлым, хаця агонь пашкодзіў невялікую плошчу дома. Ці стаў пажар прычынай гібелі, або яна была мёртвая яшчэ да яго ўзнікнення, пакажа экспертыза. Усяго за выхадныя дні ў Гомельскай вобласці загінулі на пажары чатыры чалавекі, у тым ліку тры мужчыны. Ва ўсіх выпадках узгаранні адбываліся ад непатушанай цыгарэты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
48‑гадовая жыхарка вёскі Першамайск Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці 8 сакавіка загінула падчас пажару ў сваім доме. Як паведаміў прэс‑сакратар... |
|