У Заводскім раёне затрымалі злачынцаў, якія кралі пенсіі
15.03.2010 11:06
—
ЧП
|
Следчым аддзяленнем папярэдняга расследавання Заводскага РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства) у дачыненні да групы маладых людзей, якія на працягу некалькіх месяцаў выкрадалі грошы састарэлых людзей пасля атрымання імі пенсій. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, на вачах у састарэлага чалавека з зямлі падымаўся нібыта згублены кімсьці кашалёк. Далей адзін з махляроў прапаноўваў пенсіянеру раздзяліць здабычу, у гэты момант з’яўляўся яго саўдзельнік. Затым сутнасць дзеянняў зводзілася да таго, каб вымусіць састарэлага чалавека перадаць свае грошы нібыта для пераліку, падчас якога частка купюр «заломвалася» і заставалася ў руцэ злачынца. Толькі з пачатку гэтага года ў Заводскае РУУС звярнуліся пяцёра пацярпелых. Два злачынцы ўжо апазнаныя. Цяпер правяраецца дачыненне затрыманых да аналагічных злачынстваў, учыненых у іншых раёнах горада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзяленнем папярэдняга расследавання Заводскага РУУС Мінска распачата справа па ч. 2 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства) у дачыненні да групы...
|
|