У кадэцкай школе Магілёва — дзедаўшчына. 21.by

У кадэцкай школе Магілёва — дзедаўшчына

17.03.2010 09:58 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двое гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асуджаныя Ленінскім судом абласнога цэнтра за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму аднагрупніку.

Пацярпелага збілі за тое, што ён нібыта не падпарадкоўваўся загадам і дрэнна шыхтаваўся. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, медыкі ледзь выратавалі хлопца.

У яго выяўлены разрыў селязёнкі і закрытыя траўмы жывата.

«Калі ён знаходзіўся на лячэнні пасля аперацыі, ён быў настолькі запалоханы, што тлумачыў, што пашкоджаньне атрымаў, зваліўшыся з турніка. Адзін са зламысьнікаў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, а другі — на два гады»,

— цытуюць афіцыйныя крыніцы намесніцу пракурора Алу Кузняцову.

Магілёўская абласная кадэцкая школа сфармаваная з дзяцей‑сіротаў і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яе стварылі ў 2002 годзе. Тут вучацца каля 150 хлопцаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое гадаванцаў магілёўскай кадэцкай школы асуджаныя Ленінскім судом абласнога цэнтра за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў свайму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика