У Магілёве па падазрэнні ў забойстве прадаўца крамы затрыманыя 21‑гадовыя дзяўчыны. 21.by

У Магілёве па падазрэнні ў забойстве прадаўца крамы затрыманыя 21‑гадовыя дзяўчыны

17.03.2010 09:58 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве 21‑гадовыя магіляўчанкі, адна з якіх была раней судзімая за крадзеж, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 31‑гадовай прадаўца магазіна прадпрыемства »АлВА‑Трэйд» на вуліцы Ушакова.

Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова.

Злачынства было ўчынена 3 снежня 2009 года. Па гэтым факце пракуратурай Ленінскага раёна Магілёва была распачата справа па ч. 2 арт. 139 КК (забойства пры абцяжваючых абставінах). Затым для расследавання яе перадалі ў абласную пракуратуру.

Паводле слоў Алы Кузняцовай, следства ўстанавіла, што 3 снежня каля 21 гадзіны дзве маладыя жанчыныучынілі разбойны напад на прадаўца магазіна 1978 года нараджэння і нанёслі ёй множныя нажавыя раненні. Ад атрыманых ран жанчына памерла на месцы. Злачынцы выкралі з касы магазіна каля 2,2 млн. рублёў, а таксама прадукты харчавання прыкладна на 100 тыс. рублёў.

Частка іх была знойдзена ў разарваным пакеце каля магазіна.

Падчас допыту падазроныя расказалі пра абставіны злачынства і пацвердзілі затым свае паказанні на месцы яго ўчынення.

Цяпер вырашаецца пытанне аб прыцягненні магіляўчанак да крымінальнай адказнасці і абранні ў дачыненні да іх меры стрымання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве 21‑гадовыя магіляўчанкі, адна з якіх была раней судзімая за крадзеж, затрыманы па падазрэнні ў забойстве 31‑гадовай прадаўца магазіна прадпрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика