Дырэктар дома культуры ў Талачынскім раёне скрала 12 млн рублёў
17.03.2010 11:55
—
ЧП
|
Цяпер 47‑гадовай кіраўнічцы асяродка культуры ў Талачынскім раёне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. У дачыненні да яе заведзена крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Шэсць гадоў, з кастрычніка 2003 года, дырэктар дома культуры ў Талачынскім раёне атрымлівала грошы за працу, якую ніхто не рабіў. Яна налічвала заробкі на падстаўных людзей, а затым атрымлівала іх з рахункаў «да запатрабавання». Такім чынам кабета паклала ў кішэню 12 мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер 47‑гадовай кіраўнічцы асяродка культуры ў Талачынскім раёне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць... |
|