У Віцебску 5-гадовае дзіця і школьніца атрымалі сур’ёзныя траўмы ад падзення лёду
22.03.2010 12:04
—
ЧП
|
Абодва здарэнні адбыліся ў адзін дзень у мінулыя выхадныя. З‑за падзення лёду з даху жылога дома па вул. Пралетарскай пяцігадовы хлопчык атрымаў аскепачны пералом чэрапа і ўдар галаўнога мозгу. З цяжкімі раненнямі малое змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. У аналагічнай сітуацыі, якая адбылася па вул. Горкага, сур’ёзна пацярпела і дзяўчына 1994 года нараджэння: дзесяцікласніца атрымала рубленую рану патыліцы і таксама знаходзіцца ў шпіталі. Праверкі па гэтых фактах праводзіць пракуратура Першамайскага раёна Віцебска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абодва здарэнні адбыліся ў адзін дзень у мінулыя выхадныя. З‑за падзення лёду з даху жылога дома па вул. Пралетарскай пяцігадовы хлопчык атрымаў аскепачны...
|
|