Белдзяржстрах не дрэмле. 21.by

Белдзяржстрах не дрэмле

26.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар Брэста і двое грамадзян Расіі вырашылі падзарабіць на "Белдзяржстраху". Кампанія зрабіла ілжывую заяву аб украдзенай аўтамашыне "Аудзі-А4" і хацела атрымаць страхоўку на 32 млн 700 тыс рублёў. Ашуканцаў затрымалі.

Сымон Свістуновіч.

Радыеактыўная скрыня

Чатыры ёмістасці, у кожнай з якіх па 50 грамаў ртуці, знойдзена ў падвальным памяшканні гомельскага Гарадскога цэнтра культуры, дзе зараз адбываецца капітальны рамонт. Побач была скрыня з прадметамі, якія мелі надпіс "Асцярожна, радыеактыўна!". Пасля вымярэння радыеактыўнага фону супрацоўнікі МНС устанавілі, што ён перавышае дапушчальную норму ў 10 разоў. Крыніца выпраменьвання — менавіта тая самая скрыня, у якой знаходзілася 14 радыеізатопных пажарных апавяшчальнікаў, даўно знятых з вытворчасці. Гарадскі цэнтр культуры ачапілі, а супрацоўнікі МНС канфіскавалі небяспечныя прадметы для далейшай утылізацыі. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Наехаў на даярку і ўцёк

У вёсцы Стан, што ў Горацкім раёне, 29-гадовы кіроўца "Аўдзі-80", якая належыць жыхару Мінска, наехаў на 47-гадовую даярку. Няшчасце адбылося недзе а палове на дзявятую вечара. Жанчына, абазначаная святлоадбівальнымі элементамі, атрымала траўмы, ад якіх загінула па дарозе ў бальніцу. Кіроўца ж са стажам кіравання менш за 2 гады з'ехаў з месца здарэння, пакінуўшы пацярпелую ў бездапаможным стане. Уцекача затрымалі.

Надзея ДРЫЛА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Брэста і двое грамадзян Расіі вырашылі падзарабіць на "Белдзяржстраху". Кампанія зрабіла ілжывую заяву аб украдзенай аўтамашыне "Аудзі-А4" і хацела атрымаць страхоўку на 32 млн 700 тыс рублёў. Ашуканцаў затрымалі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика