Банда працавала ў электрычках. 21.by

Банда працавала ў электрычках

26.03.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крымінальны "квартэт" падпойваў пасажыраў, якія ўжо былі нецвярозымі, а пасля рабаваў.

Чацвёра бамжоў на працягу двух месяцаў абкрадвалі і рабавалі пасажыраў у электрычках брэсцкага, маладзечанскага і аршанскага напрамкаў. Арганізатарам жа злачыннага промыслу стаў 38-гадовы расійскі бомж, які прапанаваў дваццацігадоваму інваліду са Слуцка і двум 49-гадовым выхадцам з Бярэзінскага раёна паўдзельнічаць у злачыннай справе.

На справу зламыснікі выходзілі альбо познім вечарам, альбо ноччу. Прычым сваіх ахвяр падазроныя шукалі толькі сярод тых, хто да гэтага "прыняў на грудзі". Апошнім яны і прапаноўвалі выпіць яшчэ, а калі падпоены чалавек засынаў, то "чысцілі" кішэні. У тых жа выпадках, калі ім трапляўся загартаваны кліент, які не паддаваўся дзеянню алкаголю, то яго рабавалі, прымяняючы сілу. Затрымалі злачынцаў сышчыкі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце на адной са станцый мінскага рэгіёну, калі тыя дзялілі паміж сабой крадзенае. Зараз удзельнікі крымінальнага "квартэту" знаходзяцца ў следчым ізалятары, і на першапачатковым этапе следства яны прызналіся ў трох эпізодах злачыннай дзейнасці. Праваахоўнікі ўпэўненыя, што гэта далёка не ўвесь пералік учыненых імі крадзяжоў і рабаўніцтваў.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальны "квартэт" падпойваў пасажыраў, якія ўжо былі нецвярозымі, а пасля рабаваў. Чацвёра бамжоў на працягу двух месяцаў абкрадвалі і рабавалі пасажыраў у электрычках брэсцкага, маладзечанскага і аршанскага напрамкаў. Арганізатарам жа злачыннага промыслу стаў 38-гадовы расійскі бомж, які прапанаваў дваццацігадоваму інваліду са Слуцка і двум 49-гадовым выхадцам з Бярэзінскага раёна паўдзельнічаць у злачыннай справе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика