Граната на ферме
02.04.2010
—
ЧП
|
Яшчэ не ўсе боепрыпасы “аддала” зямля Незвычайная знаходка ў час рамонтных работ на ферме ў вёсцы Нячатава Столінскага раёна трапілася работнікам СВК “Фядорскі” -- граната “РГ-42”. Адразу аб гэтым паведамілі ў Столінскі райваенкамат, а на ахове месца знаходкі дзяжурыў участковы. Фядорская зямля, дарэчы, кожны год “здзіўляе” такімі сюрпрызамі. Напрыклад, летась у чэрвені ў кар'еры паблізу Нячатава ваеннаслужачымі 52-га пошукавага батальёна знойдзены астанкі загінуўшага байца часоў Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, яго імя ўстанавіць немагчыма. Астанкі былі перазахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Фядоры. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ не ўсе боепрыпасы “аддала” зямля |
|