Інвалід забіў дзвюх пенсіянерак
06.04.2010
—
ЧП
|
Дзвюх пенсіянерак забіў і адну пакалечыў у нядзелю вечарам у вёсцы Лотва глуханямы 28-гадовы інвалід трэцяй групы, жыхар вёскі Ражкі. Да 76-гадовай пенсіянеркі ў госці прыйшлі дзве суседкі - адна 1950, другая - 1935 года нараджэння. Каля 20 гадзін у дом уварваўся мужчына і жалезнай кульбай пачаў збіваць жанчын, расказаў у інтэрв'ю “РГ” старшы памочнік пракурора Мядзельскага раёна Андрэй Гавета, які выязджаў на месца здарэння.
59-гадовая суседка гаспадыні ад пабояў загінула на месцы, гаспадыня праз паўгадзіны памерла ў бальніцы. Жанчына, якой падазроны ў злачынстве зламаў руку і нанёс траўмы галавы, здолела ўцячы. Яна і выклікала міліцыю і “хуткую дапамогу”. Па словах Андрэя Гаветы, мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён стаіць на ўліку ў псіхіятра. Невядомы пакуль матыў злачынства. У доме была гарэлка і грошы, нападальнік не ўзяў нічога. Справа цяпер узбуджаная па артыкуле “Забойства дзвюх і больш асобаў”. Да вытворчасці яе прыняла пракуратура Мінскай вобласці. Але, як адзначыў Андрэй Гавета, да фармулёўкі, магчыма, будзе дададзена “з асаблівай жорсткасцю”. Хутчэй за ўсё, таксама ўзбудзяць і крымінальную справу па артыкуле “Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. Пацярпелай па ёй будзе праходзіць жанчына, якая выжыла ў гэтым жаху. Сяргей ЗЯНЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзвюх пенсіянерак забіў і адну пакалечыў у нядзелю вечарам у вёсцы Лотва глуханямы 28-гадовы інвалід трэцяй групы, жыхар вёскі Ражкі.
|
|