Абакралі школьную сталовую. 21.by

Абакралі школьную сталовую

06.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя абакралі сталовую сярэдняй школы №11. Зламаўшы навясны замок, злодзей залез праз падсобнае памяшканне, у якое асобны ўваход. Вынес прадуктаў на суму 546 тысяч рублёў.
Сярод вынесенага - соль, крупы, мука, гарох, рыс, сухары, кілбаса, замарожаныя тушкі куранят.

Начальнік аддзела дазнання райаддзела міліцыі Андрэй Лесь расказаў у інтэрв'ю “РГ”: прадукты са сталовай вынеслі дзесьці ад 17 гадзін 2 красавіка да 6 гадзін 5 красавіка, калі заняткі не праводзіліся.

У школе пазменна працуюць два вартаўнікі, але ўбачыць ці пачуць момант крадзяжу вартаўнік не змог ці не захацеў.

Па словах Андрэя Леся, міліцыя пра здарэнне паведаміла ў пракуратуру. Матэрыяльная шкода ад крадзяжу нанесеная дзяржаве, і пракуратура можа падаваць іск у суд аб кампенсацыі шкоды. Па рашэнні суда кампенсацыю могуць спагнаць з вартаўніка, калі той дрэнна выконваў свае абавязкі.

Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”. Гэта не першы сёлета крадзеж са школьнай сталовай у Маладзечне. У лютым такое ж злачынства было здзейсненае ў сталовай гімназіі-каледжа мастацтваў. Яно таксама пакуль не раскрытае.

Андрэй Лесь не выключае, што дзейнічаў адзін і той жа злачынца. Але дастатковых доказаў такой версіі няма, таму дзве справы, узбуджаныя па факце крадзяжоў, пакуль не аб'ядноўваюць у адну.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя абакралі сталовую сярэдняй школы №11. Зламаўшы навясны замок, злодзей залез праз падсобнае памяшканне, у якое асобны ўваход. Вынес прадуктаў на суму 546 тысяч рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика