Засіліўся праз каханне. 21.by

Засіліўся праз каханне

09.04.2010 01:46 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пракуратурай Маскоўскага раёна Мінска завершана праверка па факце самазабойства замежнага студэнта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Нагадаем, ён быў знойдзены ў пятлі ў інтэрнаце ВНУ 25 лютага. У распачынанні крымінальнай справы адмоўлена па прычыне адсутнасці асоб, вінаватых у смерці маладога чалавека.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашоў, з запіскі, пакінутай 21‑гадовым першакурснікам, грамадзянінам Аўстраліі і Сірыі, вынікала, што малады чалавек развітваецца з жыццём з‑за кахання да дзяўчыны, якая жыве ў Сірыі і з якой расстаўся незадоўга да трагічных падзей.

Запіска была напісана на англійскай мове. Ва універсітэце студэнт характарызаваўся выключна са станоўчага боку, праблем з вучобай у яго не было, ні з кім не канфліктаваў. Пасля гібелі маладога чалавека ў Мінск прыязджалі яго брат і сястра.


Аўтар: Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Маскоўскага раёна Мінска завершана праверка па факце самазабойства замежнага студэнта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика