Хорні знайшла зладзеяў
09.04.2010
—
ЧП
|
Вартаўнік ААТ "Мостаатрад", што на Слаўгарадскай шашы ў Магілёве, пасля чарговага абходу тэрыторыі знайшоў адчыненымі насцеж дзверы ў адным са складскіх памяшканняў. Праз некалькі хвілін пасля паведамлення ў міліцыю на месца здарэння прыбыла група затрымання Кастрычніцкага аддзела Дэпар- тамента аховы. Першай у склад увайшла службовая сабака Хорні, аднак усярэдзіне памяшкання нікога не было. Выявілася, што знікла абсталяванне на суму болей за мільён рублёў. Бачных слядоў зладзеі не пакінулі, аднак іх знайшла Хорні. Кінолаг групы затрымання старшына міліцыі Юрый Цімафееў пусціў сабаку па следзе, і яна вывела супрацоўнікаў аховы на пустку. Там былі затрыманыя два мужчыны, якія мелі пры сабе скрадзеную маёмасць. Беспрацоўныя жыхары Магілёва, 45 і 37 гадоў, раней былі асуджаныя за крадзеж, і ўчынілі новы. Ранішнія аўтазладзеіУ выхадны дзень супрацоўнікі Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы прапаршчыкі міліцыі Васіль Гліністы і Мікалай Пракопчык звярнулі ўвагу на падазроных маладых людзей. Тры чалавекі а 4-й раніцы круціліся каля аўтамабіля "Фальксваген-Гольф", прыпаркаванага ля жылога дома на вуліцы Мінскай. Хутка хлопцы адкрылі капот і выцягнулі акумулятар, потым у іх руках апынулася аўтамагнітола. Супрацоўнікі аховы перадалі інфармацыю і заручыліся падтрымкай мабільнага нараду групы затрымання. Калі маладыя людзі пачулі "Стой, міліцыя!", адразу кінуліся бегчы. Аднаго злодзея спынілі адразу: акумулятар — цяжкая рэч, але кінуць было шкада. Другога, нягледзячы на супраціўленне, дагналі і затрымалі. Трэцяга сустрэлі каля яго дома. Жыхары Бабруйска, якім 31, 30 і 24 гады, раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйных пакаранняў: на гэты раз яны разам выпілі, а потым вырашылі здабыць грошай крадзяжом. Незнаёмец уначыУначы супрацоўнікі Быхаўскага аддзялення Дэпартамента аховы прапаршчык Сяргей Чухманаў і старшына Сяргей Яўстаф'еў звярнулі ўвагу на мужчыну з вялізнай кайстрай, перакінутай праз плячо. Мужчына выканаў каманду міліцыянераў спыніцца і пагадзіўся праехаць у РАУС для разбору. Як выявілася, раней судзімы за крадзеж 30-гадовы жыхар Быхава незаконна пранік у нежылы дом на вуліцы Громава, які выстаўлены на продаж, і забраў адтуль кухонныя прылады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вартаўнік ААТ "Мостаатрад", што на Слаўгарадскай шашы ў Магілёве, пасля чарговага абходу тэрыторыі знайшоў адчыненымі насцеж дзверы ў адным са складскіх памяшканняў. Праз некалькі хвілін пасля паведамлення ў міліцыю на месца здарэння прыбыла група затрымання Кастрычніцкага аддзела Дэпар- тамента аховы.
|
|