У Літву - без візы. 21.by

У Літву - без візы

15.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грамадзян Грузіі незаконна перапраўлялі ў Літву чацвёра ашмянцаў летам мінулага года.

Фота lenta.xat.kz.

Трое жыхароў Ашмянаў і жыхар вёскі Луды Ашмянскага раёна асуджаныя за арганізацыю незаконнай міграцыі. Як паведамлялася раней, у судзе былі даказаныя тры эпізоды перапраўкі грамадзян Грузіі і Расіі з Беларусі ў Літву.
Прыгавор суда Ашмянскага раёна ўступіў у законную сілу 14 красавіка. Да трох з паловай гадоў пазбаўлення свабоды прыгавораны 25-гадовы Сяргей Сопач, па тры гады зняволення атрымалі 22-гадовы Максім Андрушойць і 45-гадовы Раман Гасцевіч. 46-гадовага Віктара Андрушойця асудзілі на тры гады пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай пакарання на тры гады. Усе абвінавачаныя асуджаныя з канфіскацыяй маёмасці.

Нелегальных мігрантаў транзітам праз Беларусь у Еўропу ашмянцы перапраўлялі летам 2009 года. 9 ліпеня Сяргей Сопач і Максім Андрушойць на машынах “Фіят-Пунта” і “Аўдзі-100” перавезлі семярых грамадзян Грузіі з чыгуначнай станцыі “Ашмяны” ў горад і пасялілі ў гасцініцы.

На мове пратакола гэта называецца “забеспячэнне незаконнага знаходжання мігрантаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”. Наступным днём, 10 ліпеня, Сяргей з Максімам на сваіх машынах завезлі мігрантаў у вёску Луды. Там іх чакаў Раман Гасцевіч. Раман пешшу давёў грузінскіх грамадзян да мяжы з Літвой і пераправіў іх у суседнюю краіну.

За свае паслугі Сопач з Андрушойцем атрымалі 1 500 долараў ЗША, 100 долараў аддалі Гасцевічу, астатнія грошы падзялілі паміж сабой.

Па той жа самай схеме Сяргей, Максім і Раман перапраўлялі шасцярых грамадзян Грузіі і грамадзяніна Расіі ў Літву 22 ліпеня вечарам. На гэты раз перапраўка не была паспяховай. Рамана Гасцевіча разам з нелегальнымі мігрантамі каля паловы чацвертай гадзіны ночы 23 ліпеня затрымаў нарад дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Сяргей Сопач з Максімам Андрушойцем заставаліся на свабодзе і злачыннай дзейнасцю не перасталі займацца. Узяўшы ў кампанію Віктара Андрушойця, бацьку Максіма, яны 27 і 29 жніўня перавезлі ў вёскі Горная і Міхалконі 13 грамадзян Грузіі. 30 жніўня вечарам на аўтамабілях мігрантаў завезлі да мяжы з Літвой. За паслугі атрымалі 1 500 еўра і 1 200 долараў ЗША.

Каля дзвюх гадзін ночы 31 жніўня недалёка ад вёскі Дайноўка трох мігрантаў затрымалі беларускія памежнікі, 10 грамадзян Грузіі паспелі перасекчы мяжу Беларусі і Літвы. У Літве іх сустрэлі мясцовыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Усе абвінавачаныя ў судзе цалкам прызналі сваю віну. Суд улічыў прызнанне віны і раскаянне як абставіны, што змякчаюць віну. Раман Гасцевіч пераводзіў мігрантаў за мяжу ў стане алкагольнага ап'янення. Па медыцынскіх паказчыках, мужчына хворы на хранічны алкагалізм. У калоніі яго будуць прымусова лячыць.

Асуджаныя павінны выплаціць дзяржаве грошы, якія яны зарабілі, займаючыся арганізацыяй незаконнай міграцыі.

Анастасія ПАСТУШКО, памочнік пракурора Ашмянскага раёна.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трое жыхароў Ашмянаў і жыхар вёскі Луды Ашмянскага раёна асуджаныя за арганізацыю незаконнай міграцыі. Як паведамлялася раней, у судзе былі даказаныя тры эпізоды перапраўкі грамадзян Грузіі і Расіі з Беларусі ў Літву.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика