За 6 тысяч — 4 гады
16.04.2010
—
ЧП
|
Упраўленне КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці спыніла незаконную дзейнасць дырэктара адной з камерцыйных структур г. Мінска. Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска прызнаў згаданую асобу вінаватай у падбухторванні да дачы хабару і авалоданні маёмасцю ў буйным памеры. Прызначанае пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам на 4 гады з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Касацыйная скарга пакінутая без задавальнення. Крымінальная справа за дачу хабару і махлярства была заведзеная ў дачыненні да дырэктара-хабарніка летась. Следства ўстанавіла, што падазроная асоба валодала звесткамі аб праверцы органамі фінансавых расследаванняў фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці аднаго сталічнага жыхара. Такая інфармацыя і падштурхнула дырэктара прапанаваць апошняму свае паслугі па перадачы хабару службовым асобам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. На працягу 2008 года зламыснік атрымаў звыш 6 тысяч долараў для аказання садзейнічання ў спрыяльным вырашэнні пытання аб спыненні праверачных мерапрыемстваў. У сапраўднасці ж дырэктар сталічнай фірмы не збіраўся садзейнічаць і не меў магчымасці вырашыць дадзенае пытанне, а проста хацеў авалодаць валютнымі сродкамі. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упраўленне КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці спыніла незаконную дзейнасць дырэктара адной з камерцыйных структур г. Мінска.
|
|