Рэйс пад дулам пісталета. 21.by

Рэйс пад дулам пісталета

22.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Штраф у памеры 2 мільёны 450 тысяч рублёў плюс 1 мільён 400 тысяч рублёў за маральны ўрон заплаціў жыхар Бешанковічаў, які пасля сваркі з жонкай, пагражаючы пісталетам кіроўцe прыватнага аўто і яго сябру, вырашыў са сваім знаёмым пракаціцца ў Віцебск.

Як паведаміла "Звяздзе" памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Эльвіра Ляшонак, асуджаны пагражаў двум маладым людзям пнеўматычным газавым пісталетам. З імі пазнаёміўся на цэнтральнай плошчы гарадка. Яны ўзяліся за 50 тысяч рублёў адвезці ў абласны цэнтр. Паводле слоў цяпер ужо асуджанага, кіроўца і ягоны таварыш скралі буйную суму грошай, якія ён узяў з сабой, каб патраціць у абласным цэнтры. Падчас следства гэта не пацвердзілася. Затое ў дзеяннях "каўбоя" з пісталетам было шмат крыміналу. У нецвярозым стане пад пагрозай зброі адабраў мабільныя тэлефоны. Пасля рэйсу пад дулам пісталета забраў ключы ад машыны. Невядома, чым бы магла скончыцца гэтая крымінальная гісторыя, калі б хлопцы не ўцяклі. У бальніцы, куды яны забеглі, папрасілі выклікаць міліцыю. Улічваючы, што злодзей раней не судзімы, прыгавор суда быў параўнальна мяккім.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штраф у памеры 2 мільёны 450 тысяч рублёў плюс 1 мільён 400 тысяч рублёў за маральны ўрон заплаціў жыхар Бешанковічаў, які пасля сваркі з жонкай, пагражаючы пісталетам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика