Патурбавалі нябожчыка
22.04.2010
—
ЧП
|
Жыхарка Оршы, 72-гадовая пенсіянерка, прыйшла ў раённы аддзел міліцыі і паскардзілася на тое, што вандалы скралі чыгунныя пласціны з магілы яе мужа на могілках у вёсцы Зайцава. Страту ацанілі ў 180 тысяч рублёў. Падазраюць беспрацоўнага, раней судзімага за крадзеж. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Трагедыі ...на прыпынкахНа прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне і Салігорску знайшлі трупы маладых людзей. Аўтобусны прыпынак па вуліцы Савецкай у Жодзіне. Менавіта там развітаўся з жыццём 25-гадовы непрацуючы жыхар горада. Яго цела знайшлі ў кантэйнеры для пяску пад металічнай сметніцай. — Смерць наступіла ад удушэння пяском, — знаёміць з заключэннем судмедэкспертызы старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна КАЛІНІНА. — На целе пацярпелага выявілі шматлікія крывападцёкі, на галаве — раны. А на днях затрымалі двух падазроных. Мяркуецца, што пацярпелы не быў папярэдне знаёмы са сваімі забойцамі, яны проста выпадкова сустрэліся і нешта не падзялілі. І падазроныя, і пацярпелы былі нападпітку. Аналагічнае "п'янае" забойства адбылося праз тры дні каля прыпынку "Тэхнікум" ў Салігорску. Падчас сваркі, якая разгарэлася каля дванаццаці гадзін ночы, раней судзімы 50-гадовы жыхар Салігорска ўдарыў нажом у шыю 19-гадовага першакурсніка Салігорскага прафесійна-тэхнічнага ліцэя. Малады чалавек загінуў на месцы. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарка Оршы, 72-гадовая пенсіянерка, прыйшла ў раённы аддзел міліцыі і паскардзілася на тое, што вандалы скралі чыгунныя пласціны з магілы яе мужа на могілках у...
|
|