Ражанка – мястэчка, дзе пабудаваны першы на абшарах Беларусі неагатычны касцёл
23.04.2010 14:40
—
ЧП
|
Вёска Ражанка, Шчучынскага района Гродненскай воласці. Калісьці тут жыў адзін пан, які шмат дзе вандраваў і з кожнай вандроўкі прывозіў дзіўныя ружы. З цягам часу ў яго маёнтке сабралася неверагодная колькасць руж. Месца гэтае пачало звацца Ражанкай або Ружанкай. Мястэчка гэта сапраўды старадаўняе, бо першыя звесткі аб ім мы знаходзім у лістах вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жыгамонта Першага (Старога) у 1537 годзе. Але, шчыра кажучы, людзі з’явіліся тут значна раней. Напачатку XX стагоддзя (каля 1920 года), калі гэтыя мясціны ўваходілі ў склад Польшчы, прыехалі сюды маладыя археолагі з Кракова. І сярод шматлікіх знаходак сярэднявечча вынайшлі две каменныя шліфаваныя сякеры, якія былі зроблены больш за тысячу гадоў таму. Задаволеныя вучоныя вярнуліся ў Кракаў, захапіўшы з сабой свае цудоўныя знаходкі. Раней Ражанка мела назву Пацаўская, таму што належыла (з ХVI стагоддзя) магутнаму і слыннаму роду Пацаў. Род Пацаў быў вядомы ня толькі на абшарах Вяліага княстсва Літоўскага, але і ў іншых краінах. Шмат прадстаўнікоў роду былі ваеннымі. Цікава, што ні адзін з іншых радоў за ўсю гісторыю ВКЛ не займаў столькі дзяржаўных пасад, як род Пацаў. Сярод яго прадстаўнікоў былі і гетманы, і каштеляны, і ваеводы, і нават – біскуп віленскі. Так адбылося, што род Пацаў падзяліўся на дзве галіны і з сярэдзіны ХVII стагоддзя Ражанка належала малодшай, альбо гетманскай галіне роду. А звацца так гэтая галіна пачала, дзякуючы слаўнаму Міхалу Пацу, які быў гетманам Вялікана княства Літоўскага іі шмат чаго зрабіў для сваёй краіны. Дзякуючы Міхалу Пацу, у 1674 годзе ў Ражанцы з’явіўся касцёл Пятра і Паўла, пабудаваны з цэглы і бутавага каменю. Але сёння пабачыць, як выглядаў гэты самы касцёл пасля пабудовы, мы ўжо не можам. У пачатку ХIХ стагоддзя ён быў перабудаваны ў новым, рэтраспектыўна- гатычным, модным у тыя гады, стыле. Пацы ня толькі былі слаўнымі ваярамі і таленавітымі палітыкамі, але ж яны вельмі любілі добра адпачыць. І вось другі прадстаўнік гетманскай галіны, Юзаф Пац, вырашыў пабудаваць шыкоўную сядзібу, куды б ня сорамна было б запрасіць нават караля. Напрыканцы ХVIII стагоддзя ў Ражанцы ўзнікла сядзіба па праекце італьянскага дойліда Карла Спампані. Сядзіба была багата ўпрыгожана і збірала гасцей з усіх куткоў краіны. Сюды прыязджалі магнаты з Вільні, Варшавы, Кракава. Вакол сядзібы быў шыкоўны парк з круглым газонам, англійскім садам і мураванай аранжарэяй на два паверхі. І, абавязкова, цудоўная ружовая клумба. Большая частка сядзібы была зруйнавана і да нашых дзён не захавалася. Але ж і сёння мы можем пабачыць драўляны флігель і стайню. У любой сядзібе тых часоў стайня з’яўлялася вельмі важным месцам. Тут разводзілі і трымалі вайсковых коней. Дзеля гэтага існавала цэлая галіна. Багатыя магнаты мелі спецыяльныя стайні, у якіх нават маглі ляжаць дываны і вісець люстэркі. Нажаль, сёння цяжка сказаць, былі ў стайне сядзібы Пацаў дываны альбо люстэркі, але нецяжка ўявіць, як ставіліся да каня нашы продкі. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Ражанка ўвайшла ў склад Расійскай Імперыі. Тагачасны яе ўладальнік, Юзаф Пац, не меў сваіх дзяцей і запісаў у тастаменце ўсе свае маёнткі далёкаму сваяку Людвіку Міхалу Пацу, прадстаўніку старэйшай, сенатарскай лініі роду. Нягледзячы на тое, што Людвіг Пац нарадзіўся ў Страсбургу і большую частку жыцця правеў у Францыі, пасля выхаду ў адстаўку ён прыехаў жыць у Ражанку. І гэта невыпадкова: хто пабываў тут хоць аднойчы, ужо ніколі не зможа забыць гэтыя мясціны. Людвіг Пац шмат падарожнічаў, пабываў у Англіі, Шатландыі, Ірландыі і, як сапраўдны гаспадар, які дбае аб сваім маентку, з кожнай краіны прывозіў машыны, сельскагаспадарчыя прылады, розныя віды садовых культур. Ён пабудаваў бровар, крахмальню, палатняную мануфактуру. Калі Людвіг Пац уступіў у правы ўладальніка маёнтка, касцёл Пятра і Паўла стаяў занядбаны. Новы ўладар перабудаваў касцёл па праекце знакамітага архітэктара Генрыха Марконі. Гэта першая на абшарах сучаснай Беларусі неагатычная пабудова. Потым ён некалькі разоў аднаўляўся, у саветкі час быў разбураны, толькі ў 1990-ых адноўлены зноў. Падчас вайны 1812 года на тэрыторыі мястэчка шлі жорсткія баі з напалеонаўскай арміяй. У гонар усіх салдат, загінуўшых у гэтых баях, Людвіг Пац пабудаваў слуп-каплічку. Калі 29 лістапада 1830 года ў Варшаве ўспыхнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Пяцідзесяцігадовы генерал Пац, разам з Нямцевічам і Каханоўскім, увайшоў у Адміністрацыйную Раду і прыняў на некалькі дзен вярхоўнае кіраванне, камандаваў корпусам. Быў кандыдатам на абранне прэзідэнтам Нацыянальнага Ўраду. Пасля падаўлення паўстання генерал Пац быў прызнан адным з галоўных удзельнікаў мяцяжу. Але рускім жандармам не ўдалося схапіць Людвіга Паца. Пасля разгрому паўстання, граф уцёк ад праз двухкіламетравы падземны ход, пачатак якога і сапраўды знаходзіцца ў касцёле. Тунель праходзіў пад рэчкай Тур’яй і, быцам бы, злучаў касцёл з панскай сядзібай. На радзіму Пац больш не вярнуўся. Жыццё графа Паца і яго барацьба за незалежнасць роднай краіны так уразілі Адама Міцкевіча, што ён зрабіў Паца адным з герояў сваёй паэмы. У гонар Паца названа адна з вуліц Варшавы. У Ражанцы есць вуліцы з рознымі назвамі, а вось назвы ў гонар яе славутага ўладальніка, Паца , нажаль, няма. У другой палове XIX стагоддзя мястэчка Ражанка – цэнтр воласці. Быў тут кірмаш, 2 вадзяныя млыны, 3 карчмы. Будынак адной карчмы захаваўся. Але гэты будынак не збіраюцца аднаўляць, яго зносяць і праз месяц яго ўжо тут не будзе. Таксама былі ў мястэчку царква і сенагога. Царква не захавалася, а сенагога – захавалася, за саветскім часам у гэтым будынку быў клуб: там ішлі танцы і паказвалі кіно. Але, калі храмы пачалі вяртаць людязм, яўрэяў ужо тут не было і сенагогу аддалі праваслаўным, а тыя перабудавалі сенангогу пад царкву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Ражанка, Шчучынскага района Гродненскай воласці. Калісьці тут жыў адзін пан, які шмат дзе вандраваў і з кожнай вандроўкі прывозіў дзіўныя ружы. З цягам часу ў... |
|