У Мінскай вобласці ўчынены два буйныя крадзяжы. 21.by

У Мінскай вобласці ўчынены два буйныя крадзяжы

29.04.2010 12:36 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два буйныя крадзяжы з уронам прыкладна на аднолькавую суму былі ўчынены ў ноч на 28 красавіка ў Мінскай вобласці.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, з дома ў вёсцы Вялікае Сцыклева на ўскраіне сталіцы невядомыя злачынцы, адціснуўшы шклопакет, выкралі ноутбук, два мабільныя тэлефоны, гадзіннік, чатыры залатыя вырабы, запальніцу, грошы. Заяўлены гаспадыняй урон склаў 34,8 млн. рублёў. Па гэтым факце Мінскім РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж у буйным памеры).

Па аналагічным артыкуле распачата справа ў Стаўцоўскім РАУС. У райцэнтры быў учынены крадзеж з магазіна на суму 34,2 млн. рублёў. Сярод выкрадзенага — ноутбукі, мабільныя тэлефоны і іншыя таварна‑матэрыяльныя каштоўнасці.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы 36‑гадовы ўраджэнец Капыльскага раёна, бомж. Частка выкрадзенага знойдзена ў Стоўбцах.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два буйныя крадзяжы з уронам прыкладна на аднолькавую суму былі ўчынены ў ноч на 28 красавіка ў Мінскай вобласці. Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика