Асуджана выхавальніца Быценьскага дзіцячага дома. 21.by

Асуджана выхавальніца Быценьскага дзіцячага дома

29.04.2010 13:12 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да года папраўчых работ прыгаворана 33-гадовая выхавальніца Быценскага дзіцячага дома, з-за недагляду якой дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні.

Такое рашэнне прыняў 17 красавіка суд Івацэвіцкага раёна.

20 лістапада 2009 года адзін з выхаванцаў дзіцячага дома залез на будаўнічыя рыштаванні, размешчаныя перад уваходам у спальны корпус дзіцячага дома, не ўтрымаўся і ўпаў. У выніку падзення 12-гадовы хлопчык атрымаў цялесныя пашкоджанні - пераломы касцей, удараныя раны і сінякі.

Дзеянні выхавальніцы кваліфікаваныя судом па ч. 1 арт. 165 Крымінальнага кодэкса (неналежнае выкананне абавязкаў па арганізацыі бяспекі жыцця і здароўя дзяцей). На працягу года папраўчых работ з яе будзе ўтрымлівацца 15% заработнай платы.

"Педагог не прызнала сябе вінаватай у інкрымінаваным ёй злачынстве і мае права абскардзіць прыгавор, які ў законную сілу яшчэ не ўвайшоў", - заўважыла Дзмітрук.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да года папраўчых работ прыгаворана 33-гадовая выхавальніца Быценскага дзіцячага дома, з-за недагляду якой дзіця атрымала цялесныя пашкоджанні. Такое рашэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика