Краў і на хуткай, і... у радзільным доме. 21.by

Краў і на хуткай, і... у радзільным доме

30.04.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхар Віцебска можа смела прэтэндаваць на ўнясенне ў нейкую кнігу рэкордаў. На жаль, крымінальных. Ажно 19 эпізодаў крадзяжоў налічылі за ім работнікі пракуратуры Віцебскай вобласці. Больш за тое — у яго біяграфіі раней ужо былі дзевяць судзімасцяў, і ў асноўным за крадзяжы.

Тыя, хто стаў ахвярамі ўжо ў чарговы — "юбілейны" раз, напэўна, і не маглі сабе ўявіць, наколькі небяспечныя стасункі з гэтым даволі самавітым мужчынам. Часта ахвяры быццам бы самі правакавалі на дрэнныя ўчынкі "генія" па крадзяжах. І не вельмі клапаціліся аб захаванні свайго дабра.

Вось узорны прыклад. Проста ў прыёмнай камунальнай канторы ў Віцебску злодзей скраў сумачку работніцы з дакументамі. Мала таго, на наступны дзень неяк выйшаў на маці жанчыны і прапанаваў ёй вярнуць самім жа скрадзенае за грашовую ўзнагароду. Тая пагадзілася. Калі прыйшоў вяртаць скрадзенае, прыхапіў з сабой "на памяць" мабільны тэлефон, пачак цыгарэт, запальнічку.

Другая ахвяра, таксама жанчына, пазбавілася сваёй сумкі на Полацкім рынку. Выбірала адзенне, а сумку паставіла на прылавак. Сумка знікла.

У першы дзень новага года дзякуючы крымінальнаму "генію" застаўся без мабільніка грамадзянін, які заснуў на віцебскім аўтавакзале, а збіраўся ехаць у Сянно. Ужо праз некалькі гадзін скрадзены тэлефон быў прададзены злодзеем знаёмаму дворніку. Купіла жанчына мабільнік за 100 тысяч рублёў і пачала спакойна карыстацца, пакуль аднойчы не выклікалі яе ў міліцыю і заявілі, што апарат скрадзены.

З прылаўка ўнівермага наш "герой" скраў у прадаўшчыцы яе мабільнік. Тая пайшла на перапынак, а апарат забылася схаваць. Яшчэ ў адной краме злодзей скраў з сумкі пакупніцы таксама тэлефон.

Чарговай ахвярай стаў мужчына, якому незнаёмец прапанаваў зайсці разам да сяброўкі. Маўляў, ты сумуеш, і мне нявесела, пазнаёміліся з табой, давай цяпер разам у госці да добрай жанчыны пойдзем. Павесялімся. Так прыкладна ўсё і было. Па дарозе махляр папрасіў у новага прыяцеля тэлефон, каб, як ён сказаў, папярэдзіць гасцінную жанчыну, што яны прыйдуць. Усё чамусьці не мог па дарозе выйсці на сувязь, чужы мабільнік трымаў у сваіх руках. Такім чынам дайшлі да нейкага дома, дзе махляр з чужым тэлефонам знік... І застаўся прастак без тэлефона.

Невядома якім чынам злодзей трапляў без усякіх праблем у медыцынскія ўстановы. У выніку 120 тысяч рублёў скраў у медыцынскай сястры "хуткай дапамогі", якая ў незамкнутым службовым пакоі пакінула сумачку з кашальком. А ў кабінеце віцебскага радзільнага дома скраў сумку дэзінфектара з дакументамі і кашальком.

Двойчы "працаваў" у гатэлі "Віцебск". У энергетыка ў выніку знік кашалёк. Наведвальніца бара была пазбаўленая 100 тысяч рублёў, 200 долараў і дакументаў на аўто, якія ляжалі ў дарагім кашальку. З жылога пакоя таго ж гатэля знік пульт ад тэлевізара.

У папулярнай кавярні злодзей спакойна скраў з гардэроба мабільны тэлефон і грошы двух супрацоўнікаў. Чаму б і не — дзверы гардэробнай зачыніць забылі. Каб пералічыць усе крымінальныя дзеянні злодзея, дакладна старонкі газеты не хопіць.

Як паведаміла "Звяздзе" старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці Ірына Таўтын, за ўчыненыя 19 эпізодаў крадзяжоў злодзея асудзілі на 2 гады 2 месяцы пазбаўлення волі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Віцебска можа смела прэтэндаваць на ўнясенне ў нейкую кнігу рэкордаў. На жаль, крымінальных. Ажно 19 эпізодаў крадзяжоў налічылі за ім работнікі пракуратуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика