Мяса замежнае, кантрабанднае. 21.by

Мяса замежнае, кантрабанднае

04.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Маларыцкага РАУС сумесна з памежнікамі каля в. Высокае затрымалі "Форд". Вадзіцель, грамадзянін Украіны, перавозіў свежамарожанае мяса на суму 6 млн рублёў.

А ў лесе каля в. Асовая тармазнулі аўтамашыну "Ісудзу-Трупер", за рулём якой сядзеў бетоншчык ПМК з Маларыты. У машыне было таксама свежамарожанае мяса амаль на 10 млн рублёў.

У абодвух выпадках дакументаў на прадукцыю не было, і яе канфіскавалі.

Перакуліўся

Каля вёскі Пагор'е Івацэвіцкага раёна слесар мясцовага сельгаскааператыва не справіўся з трактарам, з'ехаў з моста і перакуліўся ў раку Шчара.

Кіроўца, жыхар вёскі Прыборава, загінуў.

Сымон Свістуновіч.

Невыносная прага піць і курыць

На ўскраіне Брэста па вуліцы Прыгранічнай зламыснікі літаральна патрушчылі краму. Паламалі дзверы ў падсобку, прабілі сцяну — усё для таго, каб выцягнуць з магазіна спіртныя напоі і цыгарэты. Тавару набралі на суму каля трох мільёнаў рублёў. За крадзеж затрыманы двое непрацуючых жыхароў Брэста.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Маларыцкага РАУС сумесна з памежнікамі каля в. Высокае затрымалі "Форд". Вадзіцель, грамадзянін Украіны, перавозіў свежамарожанае мяса на суму 6...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика