85- і 86-гадовыя пенсіянеры сталі ахвярамі махлярак. 21.by

85- і 86-гадовыя пенсіянеры сталі ахвярамі махлярак

05.05.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старыя пусцілі да сябе невядомых жанчын, якія прадстаўляліся сацыяльнымі работнікамі і пацярпелі з-за залішняй даверлівасці.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, пацярпелі пенсіянер і пенсіянерка, якія жывуць у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Так, да 85-гадовай мінчанкі, якая жыве на вуліцы Асаналіева, забрылі дзве невядомыя, якія пад выглядам сацыяльных работнікаў трапілі ў кватэру пацярпелай і забралі адтуль 100 тысяч рублёў. А вось 86-гадоваму пенсіянеру з вуліцы Каржанеўскага падобныя байкі, каб пранікнуць у жыллё, "наспявала" нахабніца, якая "працавала" адна: у гэтым выпадку здабычай зламысніцы сталі 800 тысяч рублёў. Між іншым, за тры месяцы гэтага года ў Мінску зафіксавана ўжо 9 такіх злачынстваў, ахвярамі якіх сталі пажылыя людзі. Улічваючы, што крадзяжы пад выглядам сацыяльных работнікаў, а таксама лжэ-работнікаў Мінгазу і ЖЭС застаюцца актуальнымі, у ГУУС у чарговы раз нагадваюць пра элементарныя меры перасцярогі. Па-першае, не трэба адчыняць дзверы незнаёмым, нават калі яны прадстаўляюцца вышэйзгаданымі работнікамі: як правіла, пенсіянеры ведаюць у твар сацработнікаў ці паштальёнаў, якія іх абслугоўваць, а ў іншых службовых асобаў павінны быць дакументы, што пацвярджаюць іх прыналежнасць да той, ці іншай установы. А, па-другое, зусім нялішнім будзе патэлефанаваць і праверыць, ці існуе такі супрацоўнік ва ў згаданай арганізацыі.

Між іншым, праваахоўнікі ўжо неаднаразова выкрывалі арганізаваныя групы, якія спецыялізаваліся на злачынствах у адносінах да пенсіянераў. Прычым, адзначаюць у ГУУС, у большасці выпадкаў фігуравалі іншагароднія жанчыны цыганскай нацыянальнасці, некаторыя з якіх да гэтага часу вышукваюцца.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старыя пусцілі да сябе невядомых жанчын, якія прадстаўляліся сацыяльнымі работнікамі і пацярпелі з-за залішняй даверлівасці. Як паведамілі карэспандэнту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика