Мінскі школьнік скокнуў з дамбы і патануў
25.05.2010 11:58
—
ЧП
|
Двое школьнікаў 1992 і 1994 гадоў нараджэння ўвечары 24 траўня пасля заняткаў адправіліся купацца на вадаём (г.зв. Ручай) ў мінскай Курасоўшчыне побач з домам па адрасе ул.Брэсцкая, 90.
Малодшы з школьнікаў скакаў у ваду з агароджы назіральнай пляцоўкі дамбы. Другі стаяў побач і назіраў. Затым ён таксама залез на агароджу, скокнуў уніз і стаў тануць. Таварыш спрабаваў яго выратаваць, але не змог. Ён вылез на бераг і паведаміў пра здарэнне прахожай, якая і патэлефанавала ў міліцыю. Аднак выратаваць школьніка не ўдалося. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое школьнікаў 1992 і 1994 гадоў нараджэння ўвечары 24 траўня пасля заняткаў адправіліся купацца на вадаём (г.зв. Ручай) ў мінскай Курасоўшчыне побач з домам па адрасе...
|
|