Фізрук палез на дрэва за катом, а сам злезці не змог
04.06.2010 14:25
—
ЧП
|
2 чэрвеня каля 22 гадзін бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра мужчыну, які знаходзіцца на дрэве на ўзроўні 6 паверха (гэта каля 18 метраў) і не здольны сам спусціцца на зямлю.
Як паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС, меў патрэбу ў дапамозе 31‑гадовы мужчына, школьны настаўнік фізкультуры, які забраўся на сасну, каб зняць адтуль няшчаснага ката. Аднак калі чалавек наблізіўся да жывёлы, кот уцёк, а сам ён застаўся на дрэве і стаў прасіць мінакоў патэлефанаваць у МНС. Гісторыя завяршылася шчасліва: мужчыну знялі з дрэва, ніякіх траўмаў ён не атрымаў. Пра лёс ката нічога не паведамляецца. «Звязда» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 чэрвеня бабруйскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра мужчыну, які знаходзіцца на дрэве на ўзроўні 6 паверха і не здольны сам спусціцца на зямлю. |
|