У Баранавічах пенсіянерку ледзь не забіла тынкоўкай ва ўласнай кватэры
10.06.2010 17:31
—
ЧП
|
Як распавяла Intex-press гаспадыня пацярпелай кватэры інвалід першай групы Галіна Мікалаева, у суботу днём са столі яе кухні ручаём хлынула вада. Калі вада перастала ліцца, Галіна Сяргееўна, якая перасоўваецца з цяжкасцю з-за хваробы, стала выціраць лужыны на падлозе. «Толькі я адышла з вядром ад кухоннай стала, нечакана пачуўся такі моцны грукат, быццам нешта выбухнула! — Узгадвае пенсіянерка. — І проста перада мной на стол упаў кавалак столі. Я цудам засталася жывая!» У выніку абрушвання мокрага тынку ў столі ўтварылася паглыбленне таўшчынёй 1,5-2 см і плошчай каля 2 квадратных метраў. Як патлумачыў сусед Галіны Мікалаевай, які жыве ў кватэры зверху, у той дзень у яго пачала цячы батарэя. «У аварыйную службу ў выхадныя дні не датэлефанавацца, — сказаў пенсіянер, — і я вырашыў сам падкруціць гайку, але яе сарвала, і вада хлынула на падлогу». Пенсіянер не адмаўляе сваёй віны і згодны адрамантаваць суседцы столь, аднак упэўнены, калі б ЖЭСаўскія работнікі своечасова сачылі за станам камунікацый у доме, то такой аварыі не адбылося б. У яго выклікае сумнеў якасць аддзелачных работ у доме, пры якіх з-за пападання вільгаці адвальваюцца кавалкі тынкоўкі. Сваякі Галіны Сяргееўны звярнуліся ў ЖЭС, там паабяцалі стварыць камісію, якая высветліць прычыны таго, што здарылася, складзе акт абследавання і вызначыць памеры нанесенай шкоды. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як распавяла Intex-press гаспадыня пацярпелай кватэры інвалід першай групы Галіна Мікалаева, у суботу днём са столі яе кухні ручаём хлынула вада. Калі вада перастала...
|
|