Увага! Вышук
12.06.2010
—
ЧП
|
Калі вы ведаеце знаходжанне зніклых людзей званіце ў абласное ўпраўленне міліцыі па тэлефонах: 8 (017) 229-04-03 ці 8 (017) 204-60-63 альбо у мясцовы райаддзел. Знікла маладая жанчына са Старынкаў ВІЛЕЙКА. Вілейская міліцыя шукае 20-гадовую Алену Пацяршук, якая 1 чэрвеня пайшла са свайго дома, што ў вёсцы Старынкі, 85, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. Алена Сяргееўна Пацяршук. Нарадзілася 9 студзеня 1990 года ў Мінску. Зарэгістраваная ў сталіцы на вуліцы Пятра Глебкі, 26-51. Жыла ў Старынках Вілейскага раёна. Працавала на конным двары “Старынкі”. Прыкметы зніклай: На выгляд – 20 гадоў. Рост – 175-177 сантыметраў. Хударлявага целаскладу. Валасы прамыя, светла-русыя, даўжынёй каля 30 сантыметраў. Вочы блакітныя. Была апранутая: светла-бэжавая кароткая куртка, сінія джынсы. Пры сабе мела мабільны тэлефон маркі ZTE. Асаблівыя прыкметы: на спіне злева драпіны ад падзення з каня. Калі вы ведаеце пра месцазнаходжанне ці лёс Алены Пацяршук, паведаміце, калі ласка, у вілейскую міліцыю па тэлефонах: 8 (01771) 5-64-62 ці 8 (01771) 5-43-78. Знік 25-гадовы мужчына МАЛАДЗЕЧНА. Супрацоўнікі Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў адшукваюць Аляксея Слана, які 3 чэрвеня пайшоў з дому, і дагэтуль яго месцазнаходжанне невядомае. Аляксей Мікалаевіч Слон. Нарадзіўся 18 лістапада 1984 года. У Маладзечне быў зарэгістраваны па адрасе: вуліца Францыска Скарыны, дом 55, кватэра 40. Калі вам што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне зніклага, просьба пазваніць па тэлефоне ў Маладзечне: 8 (0176) 77-16-56. Міліцыя гарантуе ананімнасць паведамленняў. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі вы ведаеце знаходжанне зніклых людзей званіце ў абласное ўпраўленне міліцыі па тэлефонах: 8 (017) 229-04-03 ці 8 (017) 204-60-63 альбо у мясцовы райаддзел.
|
|