За што пабіліся — не памятаюць
16.06.2010 14:56
—
ЧП
|
13 чэрвеня ў цягніку Маладзечна — Ліда пабіліся два мужчыны. За што — не памятае ні адзін, ні другі.
Пазнаёміліся яны выпадкова, акурат перад адпраўленнем цягніка. А паколькі было ў адну дарогу, час вырашылі правесці «прыемна». Пакуль даехалі да прыпынку «Сечкі», выпілі дзве бутэлькі віна і бутэльку гарэлкі. Слова за слова, завязалася сварка, якая перарасла ў бойку. Расцягвалі іх і пасажыры, і работнікі чыгуначнага транспарту. Тым не менш 23‑х гадовы мужчына сумеў давесці свайго 29‑гадовага «сябра» да бальніцы.Са страсаннем галаўнога мозгу і ўдарам левай паловы грудной клеткі яго даставілі ў медыцынскую ўстанову. Цікава, што ні адзін, ні другі мужчына, так і не змаглі патлумачыць міліцыянерам, з‑за чаго адбыўся канфлікт. Яны гэтага проста не памятаюць. «Абодва таварышы нашы добрыя знаёмыя, — расказвае інспектар прафілактыкі Маладзечанскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце Аляксандр Лазавік,— як адзін, так і другі неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за п’янства і дробнае хуліганства. Але вывадаў для сябе ніякіх не зрабілі». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 чэрвеня ў цягніку Маладзечна — Ліда пабіліся два мужчыны. За што — не памятае ні адзін, ні другі. Пазнаёміліся яны выпадкова, акурат перад адпраўленнем...
|
|