Перакрыты канал кантрабанды рэчаў з польскіх рынкаў
18.06.2010 15:41
—
ЧП
|
Ноччу 18 чэрвеня ў пункце пропуску «Брузгі» гродзенскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні перакрылі канал кантрабанды рэчаў з польскіх рынкаў.
Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, два жыхары Скідаля і адзін гродзенец імкнуліся з розніцай у 10‑20 хвілін уехаць у Беларусь па «зялёным канале». Падчас паглыбленага надгляду ў транспартных сродках былі знойдзеныя блузкі, сарафаны і ніжняя бялізна. Нелегальны тавар мытнікі ацанілі амаль у 10 млн. рублёў. Кантрабандыстам давядзецца заплаціць штраф у памеры да 10 базавых велічынь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу 18 чэрвеня ў пункце пропуску «Брузгі» гродзенскія пагранічнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні перакрылі канал кантрабанды рэчаў з польскіх рынкаў. ...
|
|