Падазраюць у крадзяжы 135 млн рублёў
21.06.2010 12:27
—
ЧП
|
Пракуратура Лепельскага раёна распачала справу на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да дырэктара аднаго з мясцовых адкрытых акцыянерных таварыстваў. Як паведамілі ў праваахоўных органах, 39‑гадовы мясцовы жыхар падазраецца ў крадзяжы ў верасні 2009 года — чэрвені 2010 года 135 млн. рублёў. Крымінальная справа распачата па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Лепельскага раёна распачала справу на падставе ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва...
|
|