Вандалы пашкодзілі помнік Яну Паўлу ІІ ў Віцебску
30.06.2010 15:46
—
ЧП
|
У Віцебску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня невядомыя пашкодзілі помнік папу рымскаму Яну Паўлу ІІ, усталяваны ў двары касцёла Езуса Міласэрднага на вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў.
Са слоў сведкаў, двое маладых людзей пералезлі праз плот на тэрыторыю касцёла. Яны адламалі у скульптуры посах, пашкодзіўшы пры гэтым кісць правай рукі, а таксама адбілі некалькі кавалкаў скульптуры. Акрамя гэтага, на двор з-за плота была перакінутая металічная шметніца. 4,5-метровы помнік ўсталявалі ў 2008 годзе з нагоды 30-годдзя абрання Яна Паўла ІІ папам. Як паведамілі ў касцёле, у той жа год адбыўся першы выпадак вандалізма - тады таксама выламалі посах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны адламалі у скульптуры посах, пашкодзіўшы пры гэтым кісць правай рукі, а таксама адбілі некалькі кавалкаў скульптуры. |
|